Пазакласнае мерапрыемства, прысвечанае вызваленню горада Мазыра
ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў “Не забыць нам гэтай даты”
Мэта: спрыяць маральна-патрыятычнаму выхаванню школьнікаў.
Задачы:
1. Спрыяць выхаванню патрыятычных пачуццяў вучняў.
2. Пашырыць веды вучняў пра Вялікую Айчынную вайну, пра гісторыю горада Мазыра і Мазырскага раёна ў гады вайны.
3. Выхоўваць павагу да пажылых людзей: ветэранаў вайны, працаўнікаў тылу – удзельнікам Вялікай Перамогі.
4. Захаваць памяць пра герояў, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Абсталяванне:
1) карта “Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гг.”;
2) карта ваенных дзеянняў на тэрыторыі Мазырскага раёна пад час вызвалення;
3) кадры ваеннай кінахронікі па вызваленню Мазыра;
4) відэамагнітафон, тэлевізар
5) ваенная амуніцыя (гімнасцёрка, каскі (савецкая і нямецкая), салдаццкі кацялок, салдацкая пілотка, шлемафон танкіста, 2 штыка ад вянтоўкі, калючы дрот).
Ход класнай гадзіны
Настаўнік: Ёсць падзеі, даты, імёны людзей, якія ўвайшлі ў гісторыю горада, края, краіны і нават у гісторыю ўсёй Зямлі. Пра іх пішуць кнігі, распавядаюць легенды, складаюць вершы, музыку. Галоўнае ж – пра іх памятаюць. І гэта памяць перадаецца з пакалення ў пакаленне і не дае пацьмянець далёкім дням і падзеям. Адным з такіх падзей стала Вялікая Айчынная вайна нашага народа супраць фашысцкай Германіі. Памяць пра яе павінен захоўваць кожны чалавек. Для нас, жыхароў Мазыра і Мазырскага раёна, знамянальныя дні сярэдзіны студзеня. У гэтыя дні шмат гадоў таму быў вызвалены Мазыр ад нямецкіх захопнікаў.
Гучыць фанаграма песні «Свяшчэнная вайна» (муз. А.В. Аляксандрава, сл. В.І. Лебедзева-Кумача).
Настаўнік: Гэту песню заўсёды слухалі стоячы. У людзей было ўражанне, што песня гучыць у іх душах як прысяга, як клятва.
Настаўнік:
26 лістапада 1943 г. пасля ўпартых баёў нашы войскі авалодалі Гомелем, вызва лілі першы абласны цэнтр Беларусі. Набліжаўся час вызвалення Мазыра. Была распрацавана аперацыя, якая ўвайшла ў гісторыю Вялікай Айчыннай вайны як Калінкавіцка Мазырская.
Задача на правядзенне яе была пастаўлена камандаваннем фронту 2 студзеня 1944 г. (камандуючы – генерал арміі К.К. Ракасоўскі). На падрыхтоўку аперацыі адводзілася пяць сутак. Ва ўмовах лясіста-балоцістай мясцовасці і бездарожжа асаблівае значэнне набывалі камунікацыі. Гітлераўскае камандаванне прыняло ўсе меры для ўмацавання сваёй групоўкі. Калінкавіцкаму чыгуначнаму і шасэйным вузлам, абласному цэнтру Мазыру яно надавала выключнае значэнне. Абарону трымалі 9 пяхотных і 2 танкавыя дывізіі, 3 дывізіёны штурмавых гармат, кавалерыйскі полк і іншыя часці. Былі пабудаваны даўгачасныя абаронныя збудаванні, дзоты, лініі траншэй, мясцовасць была густа замініравана.
Калінкавіцка-Мазырская аперацыя ажыццяўлялася войскамі дзвюх армій: 65 й (камандуючы – генерал-лейтэнант П.I. Батаў) і 61-й (камандуючы – генерал-лейтэнант П.А. Бялоў). У склад 65-й арміі бьгў уключаны 1-шы гвардзейскі Данскі танкавы корпус пад камандаваннем генерал маёра М.Ф. Панова.
Аперацыя планавалася так: ударамі левага фланга з поўдня і правага фланга 61-й арміі з раёна Глінная Слабада (25 км на ўсход ад Калінкавіч) у агульным напрамку на Калінкавічы і Мазыр з адначасовым ахопам раёнаў Калінка вічы – Мазыр з паўднёвага захаду сіламі 2-га і 7-га гвардзейскіх кавалерыйскіх корпусаў разбіць войскі ворага, авалодаць гарадамі Мазыр і Калінкавічы і выйсці на рубеж р. Пціч.
Храналогія вызвалення г. Мазыра.
08.01.1944 г. – пачатак Калінкавіцка-Мазырскай аперацыі.
09.01.1944 г. – разбіты гарнізоны праціўніка ў весках Раманаўка і Слабада.
10.01.1944 г. – супраціўленне праціўніка ўзрастае.
11.01.1944 г. – савецкія войскі войскі авалодалі Скрыгалавым і выйшлі на лінію Бабраняты – Булаўкі – Козенкі.
12.01.1944 г. – савецкія войскі выйшлі на шашу Мазыр – Калінкавічы ў раёне вескі Баравікі.
13.01.1944 г. – баі на ўскраінах Мазыра. Поўнасцю горад быў вызвалены к 6 гадзінам раніцы 14.01. 1944 г. У гэты ж дзень на плошчы адбыўся мітынг.
Вучань: Январь! Приветствуй мой народ –
Победы годовщина пришла новая!
Пусть молоость идет впереди
И продолжается священная история!
Настаўнік: А зараз мы з вамі ўбачым фрагмент фільма з франтавога кінасборніка аб вызваленні г. Мазыра.
Настаўнік: задае пытанні вучням.
Мы павінны у сваёй памяці шанаваць тых, хто набліжаў свята Перамогі. Вялікая ўдзячнасць нашым ветэранам!
Вучні чытаюць урыўкі з верша “Ветэраны”
1-ы вучань:
Ідуць ветэраны –
Бацькі і матулі –
Сумленне і веліч зямлі.
Загоены раны,
Ды ўсе ж, ні бы кулі,
Пранізваюць сэрца
Ўспаміны вайны.
2-гі вучань:
Ідуць ветэраны –
Дзяды і бабулі.
У вачах не затоены боль
За тых, што навекі,
Навекі заснулі,
Жыццё засланіўшы сабой.
Ідуць ветэраны...
Ім дзеці і ўнукі
Засеялі кветкамі шлях.
I маршаў святочных
Імклівыя гукі
Ляцяць у расквечаны
Маем прасцяг.
Заключнае слова настаўніка: Так, цяжкія выпрабаванні выпалі на долю народаў былой нашай саюзнай дзяржавы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, якія адбіваюцца і дагэтуль. Было нашэсце ворага на нашу тэрыторыю і яе спусташэнне, быў боль, але была і перамога, якая назаўжды застанецца ў памяці народнай.