“Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю”. Гэтыя словы Якуба Коласа сталі дэвізам правядзення 21 лютага 2024 года Дня роднай мовы ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №16 г. Мазыра”. З самай раніцы ў фае школы вучні віншавалі ўсіх з Днём роднай мовы і раздавалі віншавальныя паштоўкі. З нагоды свята былі аформлены змястоўныя стэнды з займальным матэрыялам. На працягу дня гучала беларуская народная музыка. Вучні актыўна ўдзельнічалі ў флаер-фэсце “Скарбы роднай мовы”, выставе малюнкаў “Родныя словы”, пісалі рэспубліканскі дыктант па беларускай мове, а таксама наведвалі цікавыя пазакласныя мерапрыемствы.
Зацікаўленасць, добразычлівасць, атмасфера даверу і цеплыні панавалі на працягу ўсяго дня. Такія мерапрыемствы заўсёды выклікаюць у вучняў жаданне вывучаць родную мову, паважаць, любіць і берагчы яе.