Каб з крыніцы вады мог напіцца, там адвечная сіла бруіцца

Сярод духоўных набыткаў нашага народа асаблівую культурную каштоўнасць мае вусная народная творчасць. Фальклор – летапіс народа, захавальнік яго багацейшых духоўных традыцый, быту і гаспадарчага вопыту, абуджальнік творчых здольнасцей беларусаў. Менавіта гэтага прынцыпу прытрымліваюцца ўдзельнікі аб’яднання па інтарэсах “Асалода” (кіраўнік – настаўнік беларускай мовы і літаратуры Яўген Валер’евіч Есіс).

Пад час арагізацыі заняткаў ўдзельнікі ўсведамляюць, што фальклор – з’ява мастацтва, дзе ўсё багацце ідэй выяўляецца праз мастацкія вобразы. Відавочна, што сваю важную ўласцівасць – задавальняць эстэтычныя патрэбы народа – фальклор не страціў да нашага часу.

Аб’яданне па інтарэсах “Асалода” уяўляе з сябе адну з крыніц вывучэння культуры роднага краю. На занятках дзейсным сродкам выхавання падрастаючага пакалення з’яўляецца абуджэнне яго нацыянальнай свядомасць праз вусную народную творчасць, якая добра захавалася не толькі ў памяці беларусаў, але і ў актыўным ужытку сёння.

Удзельнікамі аб’ядання па інтарэсах вылучаны вытокі каляндарна-абрадавага фальклору, фарміраванне яго вобразнай сістэмы праз міфапаэтычнае ўспрыманне і асэнсаванне нашымі продкамі кругазвароту жыцця ў прыродзе. Універсальная ідэя арганізацыі заняткаў скіравана ў імкненні чалавека захаваць род, сям’ю, забяспечыць працяг жыцця ў часе і прасторы. Каляндарна-абрадавая дзейнасць духоўна асвячала гаспадарчую дзейнасць хлебароба.

У наш час грамадства праяўляе вялікую цікавасць да нацыянальнай гісторыі і культуры, да фальклору і традыцыйных абрадаў. Ідзе працэс абуджэння нацыянальнай свядомасці і гістарычнай памяці, адраджэння народных традыцый і святаў – Калядаў, Масленіцы, Гукання вясны, Сёмухі, Купалля, Дзядоў і інш. Сучасная школа актыўна ўключаецца ў гэты працэс. Наша аб’яданнне па інтэрэсах не стала выключэннем.

Пры пастаноўцы абрадаў каляндарна-абрадавага цыклу “Калядкі” і “Вербніца” вядучай ідэяй становіцца клопат пра чалавека. Пад час пастановак гледачы ўбачылі, што побач з працоўным бытам беларуса шырока адлюстраваны маральна-этычныя асновы народнага светапогляду, раскрыты духоўны свет продка беларуса.

No comments

Режим работы: круглосуточно

Республиканская телефонная «горячая линия» по оказанию психологической помощи несовершеннолетним, попавшим в кризисную ситуацию

Телефон доверия для детей

8 801 100 16 11

Телефон доверия для детей и подростков

8 017 246 03 03


Телефоны доверия для взрослых г. Минск (круглосуточно)

8-017-35244-44, 8-017-304-43-70


Телефон доверия УЗ «Мозырский психоневрологический диспансер»

25-24-99,  25-17-92

 

 Телефон доверия ГУ  «Мозырский территориальный центр социального обслуживания населения»

8-029-853-76-00, 22-52-38

Телефон доверия  ГУО «Мозырский районный социально-педагогический центр»


8-029-831-14-53

Free Joomla templates by Ltheme