Алiмпiядныя заданнi па беларускай мове 11 клас

АЛІМПІЯДНЫЯ ЗАДАННІ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

11 КЛАС

 1.Уважліва прачытайце словы і суаднясіце з  іх значэннем, адказ запішыце. (Максімальная колькасць балаў – 5,5; па 0,5 за кожны правільны адказ)

агон

А

пісьмовая прылада-палачка, у якую ўстаўляецца пяро; ручка.

1

адвой

Б

наваколле паселішча, звычайна вясковага.

2

акап

В

чарніла

3

асадка

Г

хвост

4

аселіца

Д

той, хто займаецца афёрамі; нядобрасумленны дзялок

5

асот

Е

падман

6

атава

Ё

затока

7

атопкі

Ж

трава, якая вырасла ў той самы год на скошаным

8

атрамант

З

навес над страхою, дахам

9

аферыст

І

стары зношаны абутак

10

ашука

К

калючае пустазелле

11

Адказ: А_, Б_, В_, Г_, Д_, Е_, Ё_, Ж_, З_, І_, К_.

 2.  Пастаўце націск у словах. (Максімальная колькасць балаў – 2; па 0,2 за    кожны правільны адказ)

 Буксіраваць, браніраваць (пакрывацца бранёю), браніраваць (пра месца, білет), газіраваць, зманціраваць, прэміраваць, карэкціраваць, памасіраваць, рэжысіраваць, татуіраваць.

3.   Перакладзіце словы на беларускую мову. (Максімальная колькасць балаў – 5,0; па 0,5 за кожны правільны адказ)

 Любознательный, многообразный, неизбежный, незаурядный, обходительный, повседневный, рассержанный, расчётливый, трогательный, суеверный.

4.   Падбярыце сінонімы да слоў. (Максімальная колькасць балаў – 3,5; па 0,5 за кожны правільны адказ)

Вешчы, мілата, няласка, танны, сумны, хутка, цудоўны.

5.   Уважліва прачытайце словы і суаднясіце іх з лічбамі: антонімы -1, амафоны - 2, паронімы - 3, сінонімы – 4, амограф - 5, амаформы - 6. (Максімальная колькасць балаў – 4,5; па 0,5 за кожны правільны адказ)

Снегавы - снежны

 

Прыгавор – прысуд, рашэнне, вердыкт, пастанова

 

Гармонія - разлад

 

Цёзка - цёска

 

Капа - капа

 

Цяліца - цяліцца

 

Скіба – луста, скарынка, кавалак, акрайчык

 

Эфектны -эфектыўны

 

Травіца - травіцца

 

Добраахвотны - прымусовы

 

6.  Устаўце прапушчаныя літары ў словах (Максімальная колькасць балаў – 3; па 0,25 за кожны правільны адказ)

Камп_тэнтны, заб_спечыць, зап_чатаць, ст_тысячны, чырв_нагаловік, заходн_ўкраінскі, бяспро_грышны, мане_ры, дыспе_чар , ра_шчодрыцца, ра_чышчаны, Пола_чына.

7. Устаўце ў назоўніках патрэбны канчатак –у-ю, -а-я. (Максімальная колькасць балаў 5; па 0,5 за кожны правільны адказ)

Не чуваць брэх.., корань валяр’ян.., піянерскага дэвіз.., смачнага дэсерт.., грэчаскага міф.., вішнёвага сад.., чакаць прыгавор.., няма толк.., моцнага ўціск.., кусты чарот..  .

8.  Вызначце тып даданых частак складаназалежных сказаў. Укажыце, што выступае сродкам сувязі паміж даданай і галоўнай часткамі ( злучнік ці злучальнае слова). ( Максімальная колькасць балаў – 4,5; 1 бал – за тып сказа, 0,5 – за сродак сувязі. )

1) Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі! ( Ф. Багушэвіч )

2) Якая справа, такая і слава. ( Прыказка ).

3) Ніякая навука не дае агню вачам і жывога румянцу шчокам, калі халодная душа дрэмле ў прамоўцы ( М. Кашанскі).

9. Запішыце, з якім значэннем ужываюцца прыведзеныя ўстойлівыя выразы ў сучаснай моўнай практыцы. (Максімальная колькасць балаў – 6).

Адзін на адным

 

Выводзіцца на арбіту

 

Завіляць хвастом

 

Ажаніцца з зямлёю

 

Круціць шарманку

 

Двухаблічны Янус

 

 

10. Уважліва прачытайце азначэнні ў першым слупку, запоўніце другі слупок літаратурнымі тэрмінамі. (Максімальная колькасць балаў – 3, па 0,5 за кожны правільны адказ).

Дзеючая асоба мастацкага твора

 

Род літаратуры, які грунтуецца на апісанні фактаў, падзей, стварэнні  аб’ектывізаваных вобразаў герояў, пададзеным як бы без удзелу аўтара

 

Нерыфмаваны, рытмічна арганізаваны сілаба-танічны верш.

 

Паўторы слоў ці словазлучэнняў у пачатку вершаў, якія істотна ўплываюць на кампазіцыю твора, яго змест.

 

Урачысты, узнёслы верш, хвалебная песня ў гонар важнай падзеі, з’явы, асобы.

 

Мастацкае азначэнне, якое вобразна характарызуе прадмет, з’яву або чалавека

 

Форма лірычнага верша з васьмі радкоў, у якім два першыя і два апошнія, а таксама першы і чацвёрты радкі аднолькавыя. Такім чынам, першы радок паўтараецца тройчы, другі – двойчы.

 

 Максімальная колькасць балаў -42.

 

                                   

 

ДАВЕДКІ

11 клас

  1. Уважліва прачытайце словы і суаднясіце з іх значэннем, адказ запішыце. (Максімальная колькасць балаў – 5,5; па 0,5 за кожны правільны адказ)

 А-4; Б-7; В-9; Г-1; Д-2; Е-11; Ё-8; Ж-10; З-3; І-5; К-6.

2 . Пастаўце націск у словах. (Максімальная колькасць балаў – 2; па 0,2 за    кожны правільны адказ)

 буксІраваць, браніравАць,  (пакрывацца бранёю), бранІраваць (пра месца,білет), газіравАць, зманцІраваць, прэміравАць, карэкцІраваць, памасІраваць, рэжысІраваць, татуІраваць.

3.   Перакладзіце словы на беларускую мову. (Максімальная колькасць балаў – 5,0; па 0,5 за кожны правільны адказ)

 дапытлівы, разнастайны, немінучы, незвычайны, абыходлівы (далікатны, ветдівы), штодзённы, раззлаваны, разважлівы (ашчадны, разважлівы, асцярожны), чуллівы (замілаваны, жаласлівы, кранальны), забабонны (прымхлівы).

4. .   Падбярыце сінонімы да слоў. (Максімальная колькасць балаў – 3,5; па 0,5 за кожны правільны адказ)

 вешчы – мудры, прарочы; мілата – чароўнасць, прыгажосць, замілаванне, пекната; няласка – варожасць, непрыхільнасць, недобразычлівасць; танны – недарагі, даступны, капеечны, грашовы, сходны; сумны – невясёлы, нярадасны, смутны, журботны, пануры; хутка – шпарка, спешна, тропка, жвава, імкліва, цудоўны – выдатны, незвычайны, прыгожы, маляўнічы, дзіўны, прыемны. 

5. .   Уважліва прачытайце словы і суаднясіце іх з лічбамі: антонімы -1, амафоны - 2, паронімы - 3, сінонімы – 4, амограф - 5, амаформы - 6. (Максімальная колькасць балаў – 4,5; па 0,5 за кожны правільны адказ)

Снегавы - снежны

3

Прыгавор – прысуд, рашэнне, вердыкт, пастанова

4

Гармонія - разлад

1

Цёзка - цёска

2

Капа- капа

5

Цяліца - цяліцца

6

Скіба – луста, скарынка, кавалак, акрайчык

4

Эфектны -эфектыўны

3

Травіца - травіцца

6

Добраахвотны - прымусовы

1

 

6. .  Устаўце прапушчаныя літары ў словах (Максімальная колькасць балаў – 3; па 0,25 за кожны правільны адказ)

  кампЕтэнтны, забЯспечыць, запЯчатаць, стАтысячны, чырвОнагаловік, заходнЕўкраінскі, бяспроЙгрышны, манеЎры, дыспеТчар раСшчодрыцца, раСчышчаны, ПолаЧчына.

7. Устаўце ў назоўніках патрэбны канчатак –у-ю, -а-я. (Максімальная колькасць балаў 5; па 0,5 за кожны правільны адказ) Не чуваць брэхУ, корань валяр’янУ, піянерскага дэвізА, смачнага дэсертУ, грэчаскага міфА, вішнёвага садУ, чакаць прыгаворУ, няма толкУ, моцнага ўціскУ, кусты чаротУ.

 8) .  Вызначце тып даданых частак складаназалежных сказаў. Укажыце, што выступае сродкам сувязі паміж даданай і галоўнай часткамі ( злучнік ці злучальнае слова). ( Максімальная колькасць балаў – 4,5; 1 бал – за тып сказа, 0,5 – за сродак сувязі. )

1) з даданай мэты, злучнік;

2) з даданай выказнікавай, злучальнае слова;

3) з даданай умовы, злучнік;

.9. Запішыце, з якім значэннем ужываюцца прыведзеныя ўстойлівыя выразы ў сучаснай моўнай практыцы. (Максімальная колькасць балаў – 6).

Адзін на адным

Гуртам (скучана, у цеснаце)

Выводзіцца на арбіту

Станавіцца вядомым

Завіляць хвастом

Пачынаць хітраваць, крывадушнічаць

Ажаніцца з зямлёю

Памерці

Круціць шарманку

Надакучліва гаварыць адно і тое ж

Двухаблічны Янус

Крывадушны чалавек

10. Уважліва прачытайце азначэнні ў першым слупку, запоўніце другі слупок літаратурнымі тэрмінамі. (Максімальная колькасць балаў – 3, па 0,5 за кожны правільны адказ).

Дзеючая асоба мастацкага твора

персанаж

Род літаратуры, які грунтуецца на апісанні фактаўў, падзей, стварэнні  аб’ектывізаваных вобразаў герояў, пададзеным як бы без удзелу аўтара

эпас

Нерыфмаваны, рытмічна арганізаваны сілаба-танічны верш.

белы верш

Паўторы слоў ці словазлучэнняў у пачатку вершаў, якія істотна ўплываюць на кампазіцыю твора, яго змест.

анафара

Урачысты, узнёслы верш, хвалебная песня ў гонар важнай падзеі, з’явы, асобы.

ода

Мастацкае азначэнне, якое вобразна характарызуе прадмет, з’ву або чалавека

эпітэт

Форма лірычнага верша з васьмі радкоў, у якім два першыя і два апошнія, а таксама першы і чацвёрты радкі аднолькавыя. Такім чынам, першы радок паўтараецца тройчы, другі – двойчы.

трыялет

 Максімальная колькасць балаў - 42.

Тэмы вусных выказванняў

I этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры

 9-11 клас

 

Білет 1

 

1. Светлы ж след будзе вечна жывым.

                                               Максім Багдановіч. “С.Е.Палуяну”

2. Музыка, якую я люблю.

Білет 2

1. З вялікай літары ён Чалавек,

    Хвала і чэсць такому Чалавеку...

                                               Аляксей Зарыцкі

2. Мінск - сталіца нашай Бацькаўшчыны

Білет 3

1. Усё, аб чым нам марыцца, -

    Збываецца ў жьщці.

                                           Miкола Хведаровіч

2. Беларусь — краіна высокіх тэхналогій.

 

Білет 4

1. Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы

    У ціхую сінюю ноч

    I сказаць...

                                                               Максім Багдановіч

2. Чаму вучаць беларускія прыказкі і прымаўкі?

 

Білет 5

1. Зямля падрабнела ў людскім уяўленні:

 Вакол абляцець – хопіць менш дзвюх гадзін...

                                                                 Сяргей Законнікаў

2. Аповесць пра дзяцей — тэта часта аповесць для дарослых.

                                                                                            1ван Шамякін

 

Білет 6

1. Беларусь - азёрны край

2. Вяртаюцца з выраю жоравы, ryci

    Да гнёзд на палях Беларусі

                                                    Янка Купала

 

 

 

 

Білет 7

 

1. Як часам незаўважна ўскрыліць мара, надзея ўспыхне з аднае ўсмешкі...

Paica Бapaвiкoea

2. Я слухаю радыё...

 

 

Білет 8

 

1. А веру: прыйдзе гэткі дзень...

                                                               Янка Купала

2. Незабыўнае імя Маці – як гаючы глыток жыцця...

                                                                       Мікола Федзюковіч

Білет 9

 

1. Пэўна, з пявучага золата

    Нашы напевы,

    Бо не ржавеюць яны...

                                   Максім Танк

2. Газета, якую я чытаю.

Білет 10

 

1. Страніца лепшая ў штодзённіку жыцця!

                                                           Максім Багдановіч

2. Мая любімая дзіцячая кніга.

 

Білет 11

 

1. Нясвіж і Мір - сусветная культурная спадчына ў афіцыйным спісе ЮНЕСКА

2. Слову жывому - на глебу ўрадлівую,

    Мёртваму слову - на камень, на жвір.

    Шчыраму сэрцу - долю шчаслівую,

    Чэрстваму сэрцу - балота і вір.

                                                     Сяргей Дзяргай

 

Білет 12

 

1. Можа, мала сябры

Яшчэ знаюць наш край...

                                       Максім Танк

2. Тэлевізійная праграма, якую я гляджу.

Білет 13

1. Я знаю, што за ўсё, за ўсё – плаціць.

   Дык лепш – спаўна! За лепшае ў жыцці!

2. Гістарычныя помнікі Беларусі

Білет 14

 

  1. Не сорамна быць даўжніком.

     Забыцца, што даўжнік ты, —

     сорам.

                        Алег Лойка

  1. Хлеб – усяму галава.

 

Білет 15

1. Як поле, у людзей душа адкрыта,

    Пасей дабра зярняты ў глебу ты –

   Дабра саспее колас залаты.

                                                           Сяргей Законнікаў

2. Дыялекты, гаворкі, літаратурная мова.

No comments

Режим работы: круглосуточно

Республиканская телефонная «горячая линия» по оказанию психологической помощи несовершеннолетним, попавшим в кризисную ситуацию

Телефон доверия для детей

8 801 100 16 11

Телефон доверия для детей и подростков

8 017 246 03 03


Телефоны доверия для взрослых г. Минск (круглосуточно)

8-017-35244-44, 8-017-304-43-70


Телефон доверия УЗ «Мозырский психоневрологический диспансер»

25-24-99,  25-17-92

 

 Телефон доверия ГУ  «Мозырский территориальный центр социального обслуживания населения»

8-029-853-76-00, 22-52-38

Телефон доверия  ГУО «Мозырский районный социально-педагогический центр»


8-029-831-14-53

Free Joomla templates by Ltheme