Раенная алiипiяда па беларускай мове 9 клас

РАЁННАЯ АЛІМПІЯДА ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

 

9 КЛАС

 

  1. РАЗМЯРКУЙЦЕ СЛОВЫ НА ЧАТЫРЫ ГРУПЫ І ЗАПІШЫЦЕ Ў ТАБЛІЦУ.

Максімальная колькасць балаў – 10.

Адказ, перабежчык, сцежка, дзверы, на дарожцы, носішся, цвёрды, счарсцвець, плацдарм, звечарэла, езджу, адвесці, айсберг, сшыць, стажкі, носьбіт, у печцы.

Асіміляцыя па глухасці і звонкасці

Асіміляцыя па мяккасці

Асіміляцыя свісцячых да шыпячых

Асіміляцыя шыпячых да свісцячых

       

2. ЗАПОЎНІЦЕ ТАБЛІЦУ. Максімальная колькасць балаў – 5.

Жыць, жылец, абязводжаны, недасаліць, здзіўляцца, прачытаў, здавалася, безумоўна, пішучы, прыслоўе.

 

прыстаўка (прыстаўкі)

корань

суфікс (суфіксы)

Канчатак

постфікс

1

         

2

         

3

         

4

         

5

         

6

         

7

         

8

         

9

         

10

         

3. РАСКРЫЙЦЕ СЭНС ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ.

Максімальная колькасць балаў – 3.

Як май змаяваў

 

Варона загуменная

 

Рассыпацца дробным макам

 

Паскакаць дроздзіка

 

Даваць гарбуз

 

Як пугай па вадзе

 

4. ПАДКРЭСЛІЦЕ МАТЫВАВАНЫЯ СЛОВЫ.

Максімальная колькасць балаў – 5.

Абшыўка, аб’ява, агрэст, бераг, бярэзнік, вера, вочнік, груда, дворнік, жывіца.

   5. УТВАРЫЦЕ АД НАЗОЎНІКАЎ ПРЫНАЛЕЖНЫЯ ПРЫМЕТНІКІ.Максімальная колькасць балаў – 4.

.

Жэня (м. р.)

 

Жэня (ж. р.)

 

Бабуля

 

Дзядуля

 

Сябар

 

Сяброўка

 

Маці

 

Удава

 

 

6. АД ДЗЕЯСЛОВАЎ УТВАРЫЦЕ УЛАСЦІВЫЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ ДЗЕЕПРЫМЕТНІКІ.Максімальная колькасць балаў – 3.

Змалоць

 

Абмалаціць

 

Зашкліць

 

Зберагчы

 

Распароць

 

Застыць

 

 

7. ПАДКРЭСЛІЦЕ СПАЛУЧЭННІ СЛОЎ, ЯКІЯ НЕ З’ЯЎЛЯЮЦЦА СЛОВАЗЛУЧЭННЯМІ.

Максімальная колькасць балаў – 4.

Наперадзе калоны, недалёка ад нас, давайце пазнаёмімся, луг і поле, толькі вучні, самы добры, поле ўзарана, вельмі моцны, нягледзячы на надвор’е, ні рыба ні мяса, пятнаццаць чалавек, сходзім заўтра.

 

8. ВЫЗНАЧЦЕ ТЫП СКАЗА. ПАСТАЎЦЕ Ў ДУЖКАХ АДПАВЕДНУЮ ЛІЧБУ: 1 – СКАЗ ДВУХСАСТАЎНЫ, ПОЎНЫ; 2 – СКАЗ ДВУХСАСТАЎНЫ, НЯПОЎНЫ; 3 – СКАЗ АДНАСАСТАЎНЫ.

Максімальная колькасць балаў – 5.

  1. Але гэта не ўзрушыла яго. ______
  2. За ноч падкінула сняжку. ______
  3. А ў зубах яго шчупак. ______
  4. Дзверы зноў адчыніліся. ______
  5. А выйшла наадварот. ______
  6. Там лес. ______
  7. У Беларусі бульбу называюць другім хлебам. ______
  8. Сёння сход аматараў рэдкай кнігі. ______
  9. Будзьце ласкавы, перадайце мне тую газету. ______
  10. Вечар быў цёмны. ______

9. Суаднясіце словы і прыведзеныя значэнні

Максімальная колькасць балаў 6

А) тэрцэт

Б) трыпціх

В) трылогія

Г) трыа

Д) дактыль

Е) амфібрахій

1) тры адносна самастойныя творы, якія аб’ядноўваюцца ў адзіны цыкл агульнасцю задумы, галоўных герояў, пераемнасцю сюжэта;

2) трохскладовая стапа, дзе націскным з’яўляецца першы склад;

3) трохрадкоўе;

4) ансамбль з трох выканаўцаў;

5) паэтычны твор з трох адносна самастойных вершаў;

6) трохскладовая стапа, дзе націскным з’яўляецца другі склад.

А = ___, Б = ___, В = ___, Г = ___, Д = ___, Е = ___.

Заданне 10. Запоўніце пустыя клеткі ў табліцы:

                                                                 Максімальная колькасць балаў – 10 .

Род літаратуры

Аўтар

Назва твора

Жанр/від лірыкі

Ідэя і яе ўвасабленне

Лірыка

 

“Слуцкія ткачыхі”

 

Любоў да Радзімы і волі праз вобраз васілька

   

“На Каляды к сыну”

Сацыяльна-бытавое апавяданне

Бацькі і дзеці: праблемы маральнасці, гуманнасці, вернасці народу.

   

“Летапіс вялікіх князёў літоўскіх”

Летапіс

Адлюстраванне гістарычнага мінулага, патрыятычны пафас.

Лірыка

   

Інтымная лірыка

Шчымлівае развітанне з юнацкім каханнем; выяўленне болю, горычы і смутку ад вымушанага расстання з каханай праз метафару “самотным жаўранкам звініць і плача май”.

 

Народная творчасць

“Цар Ірад”

 

Перапляценне рэлігійных і свецкіх сюжэтаў; песня, танец, дыялог, маналог –асноўныя кампаненты спектакля.

 

Максімальная колькасць балаў – 55.


Даведкі

9 КЛАС

  1. РАЗМЯРКУЙЦЕ СЛОВЫ НА ЧАТЫРЫ ГРУПЫ І ЗАПІШЫЦЕ Ў ТАБЛІЦУ.Максімальная колькасць балаў – 10.

За кожны правільны адказ – 0,5 бала.

Адказ, перабежчык, сцежка, дзверы, на дарожцы, носішся, цвёрды, счарсцвець, плацдарм, звечарэла, езджу, адвесці, айсберг, сшыць, стажкі, носьбіт, у печцы.

Асіміляцыя па глухасці і звонкасці

Асіміляцыя па мяккасці

Асіміляцыя свісцячых да шыпячых

Асіміляцыя шыпячых да свісцячых

Адказ, перабежчык, сцежка,

плацдарм, айсберг,

 стажкі,

носьбіт.

Сцежка, дзверы,

цвёрды,

счарсцвець, звечарэла, адвесці, айсберг.

Счарсцвець, езджу,

сшыць.

На дарожцы, носішся,

у печцы.

  1. ЗАПОЎНІЦЕ ТАБЛІЦУ.Максімальная колькасць балаў – 5.

Правільна вызначаны ўсе марфемы ў адным слове – 0,5 бала.

Жыць, жылец, абязводжаны, недасаліць, здзіўляцца, прачытаў, здавалася, безумоўна, пішучы, прыслоўе.

 

прыстаўка (прыстаўкі)

корань

суфікс (суфіксы)

канчатак

Постфікс

1

 

ЖЫ-

-ЦЬ

   

2

 

ЖЫ-

-Л-, -ЕЦ

   

3

А-, -БЯЗ-

-ВОДЖ-

-АН-

 

4

НЕДА-

-САЛ-

-І-, -ЦЬ

   

5

З-

-ДЗІЎЛ-

-Я-, -Ц-

 

-ЦА

6

ПРА-

-ЧЫТ-

-А-, -Ў

   

7

З-

-ДА-

-ВА-, -Л-

-А-

-СЯ

8

БЕЗ-

-УМОЎ-

-Н-, -А

   

9

 

ПІШ-

-УЧЫ

   

10

ПРЫ-

-СЛОЎ-

-[Й]-

 
  1. РАСКРЫЙЦЕ СЭНС ФРАЗЕАЛАГІЗМАЎ.Максімальная колькасць балаў – 3.

Правільна раскрыты cэнc аднаго фразеалагізма - 0,5 бала.

За кожную арфаграфічную памылку здымаецца 0, 5 бала.

Як май змаяваў

Знік бясследна

Варона загуменная

Разявака, нерастаропны чалавек

Рассыпацца дробным макам

Лісліва дагаджаць

Паскакаць дроздзіка

Памучыцца ў цяжкіх умовах

Даваць гарбуз

Адмаўляць таму, хто ватаецца

Як пугай па вадзе

Без следу, без выніку

  1. ПАДКРЭСЛІЦЕ МАТЫВАВАНЫЯ СЛОВЫ.Максімальная колькасць балаў – 5.

Правільна падкрэслена адно слова – 1 бал

Абшыўка, агрэст, бераг, бярэзнік, вера, вочнік, граната, груда, дворнік, жывіца.

  1. УТВАРЫЦЕ АД НАЗОЎНІКАЎ ПРЫНАЛЕЖНЫЯ ПРЫМЕТНІКІ.

Максімальная колькасць балаў – 4.

За кожны правільна ўтвораны прыметнік – 0,5 бала..

Жэня (м. р.)

Жэнеў

Жэня (ж. р.)

Жэнін

Бабуля

Бабулін

Дзядуля

Дзядулеў

Сябар

Сябраў

Сяброўка

Сяброўчын

Маці

Мацерын

Удава

удовін

  1. АД ДЗЕЯСЛОВАЎ УТВАРЫЦЕ УЛАСЦІВЫЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ ДЗЕЕПРЫМЕТНІКІ.Максімальная колькасць балаў – 3.

За кожны правільна ўтвораны дзеепрыметнік – 0,5 бала.

Змалоць

Змолаты

Абмалаціць

Абмалочаны

Зашкліць

Зашклёны

Зберагчы

Зберажоны

Распароць

Распораты

Застыць

Застылы

 

  1. ПАДКРЭСЛІЦЕ СПАЛУЧЭННІ СЛОЎ, ЯКІЯ НЕ З’ЯЎЛЯЮЦЦА СЛОВАЗЛУЧЭННЯМІ.Максімальная колькасць балаў – 4.

За кожнае правільна падкрэсленае спалучэнне – 0, 5 бала.

Наперадзе калоны, давайце пазнаёмімся, луг і поле, толькі вучні, самы добры, поле ўзарана, вельмі моцны, нягледзячы на надвор’е, ні рыба ні мяса, пятнаццаць чалавек, сходзім заўтра.

  1. ВЫЗНАЧЦЕ ТЫП СКАЗА. ПАСТАЎЦЕ Ў ДУЖКАХ АДПАВЕДНУЮ ЛІЧБУ: 1 – СКАЗ ДВУХСАСТАЎНЫ, ПОЎНЫ; 2 – СКАЗ ДВУХСАСТАЎНЫ, НЯПОЎНЫ; 3 – СКАЗ АДНАСАСТАЎНЫ.Максімальная колькасць балаў – 5.

За кожны правільна вызначаны тып сказа – 0, 5 бала.

  1. Але гэта не ўзрушыла яго. (1)
  2. За ноч падкінула сняжку. (3)
  3. А ў зубах яго шчупак. (2)
  4. Дзверы зноў адчыніліся. (1)
  5. А выйшла наадварот. (3)
  6. Там лес. (2)
  7. У Беларусі бульбу называюць другім хлебам. (3)
  8. Сёння сход аматараў рэдкай кнігі. (2)
  9. Будзьце ласкавы, перадайце мне тую газету. (3)
  10. Вечар быў цёмны. (1)

 

9. А = 3, Б = 5, В = 1, Г = 4, Д = 2, Е = 6. Максімальная колькасць балаў – 6

10. Максім Багдановіч; грамадзянская  (патрыятычная) лірыка

[увага: не можа быць прыняты як правільны адказ верш без удакладнення жанравай спецыфікі];

  • Эпас; Змітрок Бядуля;
  • Эпас, [увага: у якасці правільнага адказу могуць быць залічаны ўсе варыянты, якія сведчаць пра разуменне спецыфікі летапіснага тэксту – напрыклад, ананімны аўтар, калектыўны аўтар, манах, летапісец і да т. п.];
  • Аркадзь Куляшоў; “Бывай”;
  • Драма, сатырычная камедыя [увага: таксама ў якасці правільных могуць быць залічаныя адказы батлейка, лялечны тэатр і інш., якія сведчаць пра разуменне вучнямі мастацкай спецыфікі батлеечнага спектакля]. Максімальная колькасць балаў – 10

No comments

Режим работы: круглосуточно

Республиканская телефонная «горячая линия» по оказанию психологической помощи несовершеннолетним, попавшим в кризисную ситуацию

Телефон доверия для детей

8 801 100 16 11

Телефон доверия для детей и подростков

8 017 246 03 03


Телефоны доверия для взрослых г. Минск (круглосуточно)

8-017-35244-44, 8-017-304-43-70


Телефон доверия УЗ «Мозырский психоневрологический диспансер»

25-24-99,  25-17-92

 

 Телефон доверия ГУ  «Мозырский территориальный центр социального обслуживания населения»

8-029-853-76-00, 22-52-38

Телефон доверия  ГУО «Мозырский районный социально-педагогический центр»


8-029-831-14-53

Free Joomla templates by Ltheme