Алімпіяда 10 клас

Алімпіяда 10 клас

Заданне 1. Вызначце і запішыце беларускія словаформы, прадстаўленыя ў фанетычнай транскрыпцыі.

Максімальная колькасць балаў – 6 (0, 5 бала за кожнае слова).

[м’іл’йарт], [кл’аччатка], [рашшчап’іц’], [шатланцк’і]

 

[папуаск’і], [кал’эск’і], [апсал’утысцк’і], [адйутанцк’і]

 

[шп’ійанаш], [л’адз’аш], [паткашчык], [ц’в’эрц’]

 

Заданне 2. Узнавіце фразеалагізмы, дапісаўшы патрэбныя займеннікі.

Максімальная колькасць балаў – 4.

1. Зарубіць _______________ на носе.

5. Паспытаць ______________ хлеба.

2. На _____________капыл (перарабіць).

6. Чуць на _______________ вушы.

3. На ___________________ лады.

7. Як на _______________ ліха.

4. Не з __________________ рукамі.

8. Скінуць з ______________ ветхага Адама.

 

Заданне 3. Спалучыце паронімы вадзяністы – вадзяны – водны з адпаведнымі ім словамі.

Максімальная колькасць балаў – 5.

Словы: выдра, знак, млын, пáра, прастора, раствор, снег, спорт, чарніла, шлях.

вадзяністы

 

вадзяны

 

водны

 

 

Заданне 4. Устаўце літары е, ё ці я і запішыце гэтыя назоўнікі ў форме роднага склону адзіночнага ліку. Абазначце націскныя склады.

Максімальная колькасць балаў – 5 (0,5 бала за кожнае слова)

Плац…ж –

мяц…ж –

кап…ж –

чарц…ж –

дубл…р –

граб…ж –

крап…ж –

руб…ж –

камуфл…ж –

саква…ж –

 

Заданне 5. Праспрагайце дзеясловы абысці, браць, есці, жаць.

Максімальная колькасць балаў – 4.

Я

       

Ты

       

Ён

       

Мы

       

Вы

       

Яны

       

Заданне 6. Перапішыце словазлучэнні, замяніўшы лічэбнікі словамі.

Максімальная колькасць балаў – 5.

1. энцыклапедыя з (888 + ілюстрацыя)

________________________________________________________________________

2. паход працягваўся (4  + суткі)

________________________________________________________________________

3. дамова з (98 + краіна)

________________________________________________________________________

4. (978 000 + карыстальнік) інтэрнэта –

________________________________________________________________________

5. горад з (300 000 + насельніцтва)

________________________________________________________________________

           

 Заданне 7. Падкрэсліце вылучаныя словы як члены сказа.

Максімальная колькасць балаў - 5.

1. Дазваляйце дзецям быць самімі сабой.

2.Будзьце заўсёды і перш за ўсё людзьмі.

3.Быць каханай -  гэта вялікая радасць жыцця.

4. Вы нарадзіліся быць героямі.

5. Аднак кожнаму мілейшае ўсяго адно.

8.Расстаўце знакі прыпынку ў сказе,адзначце колькасць прэдыкатыўных частак у сказе

Максімальная колькасць балаў - 6.

 

Цёпла утульна ў асенняе лета але ўжо вока журботна заўважае жоўта-рудаватае лісце чырвані ў якім большае з кожным днём бачыць апусцелыя сухабелыя палі пацукравелыя яблыкі ў садах і самотную пажаўцеласць на дварэ якая наганяе незразумелы сум калі сонца прыхаваецца за хмару і свеціць адтуль ярка  але неяк самотна.

 9. Вызначце від даданых сказаў

 Максімальная колькасць балаў - 5

1. Толькі цяпер я зразумеў, як важна слухаць вопытных, спрактыкаваных людзей.

2. Той не можа быць другам, хто ў бядзе абыдзе кругам.

3.Юрка сядзеў на лавачцы,якая стаяла пад вярбой.

4. Дзе прайшло маленства, там пачынаецца радзіма.

5.Добра, калі ў бядзе ёсць нехта побач.

           

 10.Запоўніце табліцу.

Максімальная колькасць балаў - 5.

Назва твора

Жанр

Аўтар (прозвішча ці псеўданім)

“Малады дубок”

   

“Бандароўна”

   

“Роднае карэнне”

   

“Страцім-лебедзь”

   

“Кепска будзе!”

   

 

 

Даведкі Х клас

 

Максімальная колькасць-50 балаў

Заданне 1.

[м’іл’йарт], [кл’аччатка], [рашшчап’іц’], [шатланцк’і]

мільярд, клятчатка, расшчапіць, шатландскі;

[папуаск’і], [калеск’і], [апсал’утысцк’і], [адйутанцк’і]

папуаскі, калежскі, абсалютысцкі, ад’ютанцкі;

[шп’ійанаш], [л’адз’аш], [паткашчык], [ц’в’эрц’]

шпіянаж, лядзяш, падказчык, цвердзь.

Заданне 2.

1. Зарубіць сабе на носе.

5. Паспытаць свайго хлеба.

2. На свой капыл (перарабіць).

6. Чуць на свае вушы.

3. На ўсе лады.

7. Як на тое ліха.

4. Не з тваімі рукамі.

8. Скінуць з сябе ветхага Адама.

Заданне 3

Словы: Выдра, знак, млын, пáра, прастора, раствор, снег, спорт, чарніла, шлях.

вадзяністы

снег, чарніла

вадзяны

знак, выдра, млын, пáра

водны

прастора, шлях, раствор, спорт

Заданне4.

Плацёж – плацяжу́

мяце́ж – мяцяжу́

капе́ж – капяжу́

чарцёж – чарцяжа́

дублёр – дублё́ра

грабе́ж – грабяжу́

крапе́ж – крапяжу́

рубе́ж – рубяжа́

камуфля́ж – камуфля́жу

сакваяж – саквая́жа

Заданне 5.

Я

абыду́

бяру

ем

жну

Ты

абы́дзеш

бярэш

ясі

жнеш

Ён

абы́дзе

бярэ

есць

жне

Мы

абы́дзем

бяром

ядзім

жнём

Вы

абы́дзеце

бераце

ясце́

жняце

Яны

абы́дуць

бяруць

ядуць

жнуць

 

 

Заданне 6.

КАМЕНТАРЫЙ: пры наяўнасці памылак балы не налічваюцца.

1. энцыклапедыя з васьмюстамі васьмюдзесяццю васьмю ілюстрацыямі;

2. паход працягваўся чацвёра сутак;

3. дамова з дзевяноста васьмю краінамі;

4. дзевяцісотсямідзесяцівасьмітысячны карыстальнік) інтэрнэта;

5. горад з трымастамі тысячамі насельніцтва.

Заданне 7

1 . Дазваляйце дзецям быць самім сабой.

састаўное іменнае дапаўненне

2. Будзьцезаўсёды і перш за ўсё людзьмі.

састаўны іменны выказнік

3. Быць каханай - гэта вялікая радасць жыцця.

састаўны іменны дзейнік

4. Вы нарадзіліся быць героямі.

састаўная іменная акалічнасць

5. Аднак кожнаму мілейшае ўсяго адно.

дзейнік

Заданне 8

Расстаўце знакі прыпынку ў сказе,адзначце колькасць прэдыкатыўных частак у сказе.(6 балаў)

 Цёпла,утульна ў асенняе лета,але ўжо вока журботна заўважае жоўта-рудаватае лісце,чырвані ў якім большае з кожным днём,бачыць апусцелыя сухабелыя палі,пацукравелыя яблыкі ў садах і самотную пажаўцеласць на дварэ,якая наганяе незразумелы сум,калі сонца прыхаваецца за хмару і свеціць адтуль ярка, але неяк самотна.(5 частак)

Заданне 9

 Вызначце від даданых сказаў.

1. Толькі цяпер я зразумеў, як важна слухаць вопытных, спрактыкаваных людзей. (даданая дапаўняльная)

2. Той не можа быць другам, хто ў бядзе абыдзе кругам. (даданая дзейнікавая)

3.Юрка сядзеў на лавачцы,якая стаяла пад вярбой (даданая азначальная)

4. Дзе прайшло маленства, там пачынаецца радзіма ( даданая акалічнасная месца)

5.Добра, калі ў бядзе ёсць нехта побач. (даданая дзейнікавая) 

Заданне 10

Назва твора

Жанр

Аўтар (прозвішча ці псеўданім)

“Малады дубок”

апавяданне

Якуб Колас

“Бандароўна”

паэма

Янка Купала

“Роднае карэнне”

апвяданне

Максім Гарэцкі

“Страцім-лебедзь”

паэма

Максім Багдановіч

“Кепска будзе!”

паэма

Францішак Багушэвіч

No comments

Режим работы: круглосуточно

Республиканская телефонная «горячая линия» по оказанию психологической помощи несовершеннолетним, попавшим в кризисную ситуацию

Телефон доверия для детей

8 801 100 16 11

Телефон доверия для детей и подростков

8 017 246 03 03


Телефоны доверия для взрослых г. Минск (круглосуточно)

8-017-35244-44, 8-017-304-43-70


Телефон доверия УЗ «Мозырский психоневрологический диспансер»

25-24-99,  25-17-92

 

 Телефон доверия ГУ  «Мозырский территориальный центр социального обслуживания населения»

8-029-853-76-00, 22-52-38

Телефон доверия  ГУО «Мозырский районный социально-педагогический центр»


8-029-831-14-53

Free Joomla templates by Ltheme