Паседжання метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры 01.10.2016

Кіраўнік метадычнага аб’яднання – В.А. Дамасевіч

Сакратар – В.Ф. Бялецкая

Прысутнічалі – Г.У. Акуленка, В.Ф. Бялецкая,В.А. Дамасевіч, Я.В. Есіс, Л.І. Прозарава, Т.Л. Яраш

 

СЛУХАЛІ

  1. Вучэбна-метадычнае забеспячэнне факультатыўных заняткаў для 9

класа і асаблівасці іх правядзення.

  1. Абагульненне, апісанне і прадстаўленне настаўнікамі беларускай мовы

і літаратуры эфектыўнага вопыту педагагічнай дзейнасці ва ўмовах профільнай адукацыі.

 

ПАСТАНАВІЛІ

  • Карыстацца вучэбна-метадычным забеспячэннем пры правядзенні

факультатыўных заняткаў у 9-ых класах.

Тэрмін выканання:      пастаянна

Адказны:   настаўнікі-прадметнікі

  • Пры абагульненні, апісанні і прадстаўленні настаўнікамі беларускай

мовы і літаратуры эфектыўнага вопыту педагагічнай дзейнасці арыентавацца на  ўмовы профільнай адукацыі.

Тэрмін выканання:      пастаянна

Адказны:   настаўнікі-прадметнікі

 

Галасавалі:                   «за»– 6 чалавек

                            «супраць» – 0

«устрымаліся» – 0

Печать

Паседжання метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры 31.08.2016

Кіраўнік метадычнага аб’яднання – В.А. Дамасевіч

Сакратар – В.Ф. Бялецкая

Прысутнічалі – Г.У. Акуленка, В.Ф. Бялецкая,В.А. Дамасевіч, Я.В. Есіс, Л.І. Прозарава, Т.Л. Яраш

 

СЛУХАЛІ

  1. Азнаямленне з нарматыўнымі прававымі актамі, інструктыўна-метадычнымі матэрыяламі, арганізацыйнымі дакументамі, якія рэгламентуюць адукацыйны працэс у 2016/2017 вучэбным годзе.
  2. Агляд навінак вучэбнай, вучэбна-метадычнай літаратуры.
  3. Афармленне і вядзенне школьнай дакументацыі (класнага журнала, дзённікаў, сшыткаў вучняў, планаванне педагогаў).
  4. Арганізацыя работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ў 2016/2017 навучальным годзе.

 

ПАСТАНАВІЛІ

  • Вывучыць інфармацыю настаўнікам беларускай мовы ілітаратуры.

Тэрмін выканання:      да 01.09.2016

Адказны:   настаўнікі-прадметнікі

  • Выкарыстоўваць у сваёй працы навінкі вучэбна-метадычнай літаратуры.

Тэрмін выканання:      пастаянна

Адказны:   настаўнікі-прадметнікі

  • Старонкі класнага журнала “Беларуская мова,”, “Беларуская літаратура” запаўняюцца на той мове, на якой вядзецца іх выкладанне (на беларускай мове).

На правай старонцы класнага журнала запісваецца тэма, якая вывучалася на ўроку, і дамашняе заданне. Кожная тэма ўрока і дамашняе заданне запісваюцца з вялікай літары. Пераказ і сачыненне запісваюцца наступным чынам: Пераказ ”... “ або Сачыненне “…”. Калі на выкананне навучальнай работы (пераказ, сачыненне і інш.) адведзена два ўрокі, то запіс неабходна афармляць так: Падрыхтоўка да напісання пераказу “…”. Пераказ “…”. Калі на выкананне кантрольнай работы (кантрольны пераказ, кантрольнае сачыненне і інш.) адведзена два ўрокі, то запіс неабходна афармляць так: Кантрольны пераказ “…”. Кантрольны пераказ “…”. Тэма ўрока можа запісвацца ў два радкі ў адведзенай для гэтага адной гарызантальнай графе. Пры неабходнасці пры запісе тэмы дапускаецца скарачэнне слоў. Калі праводзяцца здвоеныя ўрокі па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“ і ”Беларуская літаратура“, па адной тэме, гэта фіксуецца на абедзвюх старонках класнага журнала з указаннем даты двойчы.

У графе ”Дамашняе заданне“ запісваецца з вялікай літары змест задання. Напрыклад: Практыкаванне 125. Пр.125; § 14, с. 24 – 25; §§ 15 – 16, с.34 – 39; Верш ”Дзіўныя чаравічкі“ на памяць.У класны журнал запісваецца толькі абавязковае (мінімальнае) дамашняе заданне, якое павінна быць выканана кожным вучнем. Дыферэнцыраванае дамашняе заданне не запісваецца ў класны журнал.

Адзнакі за сачыненні па вучэбных прадмеце ”Беларуская літаратура“, ў Х–ХІІ класах выстаўляюцца па літаратуры і мове: першая – па літаратуры, другая – па мове. Калі на напісанне сачынення адводзяцца 2 урокі літаратуры, абодва ўрокі запісваюцца на старонцы, адведзенай на гэты вучэбны прадмет. Адзнака па мове выстаўляецца без указання даты, запіс ”Сачыненне па літаратуры” на правай старонцы класнага журнала таксама робіцца без указання даты. Калі ж на напісанне сачынення выкарыстоўваецца адзін урок мовы і адзін урок літаратуры, то запіс і выстаўленне адзнак робіцца адпаведна на абедзвюх старонках журнала з указаннем даты на кожнай.

Па вучэбным прадмеце ”Беларуская мова“ пры напісанні пераказу з граматычным заданнем, на які адводзяцца 2 гадзіны, першыя дзве адзнакі праз дроб выстаўляюцца ў графу на 1-ы ўрок, адзнака за граматычнае заданне выстаўляецца на 2-і ўрок.

Калі кантрольная або навучальная работа праводзяцца на здвоеных уроках, абодва ўрокі запісваюцца на старонцы, адведзенай на гэты вучэбны прадмет. Адзнакі выстаўляюцца ў графу на 2-і ўрок.

Пры напісанні дамашняга сачынення і іншых творчых работ адзнака за работу выстаўляецца на той дзень, калі давалася заданне.

У выпадку няправільнага выстаўлення адзнакі выпраўленне праводзіцца наступным чынам: няправільна пастаўленая адзнака ў клетцы закрэсліваецца, побач выстаўляецца правільная адзнака, унізе старонкі робіцца запіс: ”Адзнака вучню (указваецца прозвішча) выпраўлена з (указанне адзнакі) на (указанне адзнакі)“, далей ставіцца подпіс настаўніка і дата.

Тэрмін выканання:      пастаянна

Адказны:   настаўнікі-прадметнікі

  • У класных журналах, дзённіках, раскладзе вучэбных заняткаў класы абазначаць арабскімі лічбамі.

Тэрмін выканання:      пастаянна

Адказны:   настаўнікі-прадметнікі

  • Дамашняе заданне настаўнік акрэслівае самастойна ў адпаведнасці з патрабаваннямі вучэбных праграм і асаблівасцяў класа.

Тэрмін выканання:      пастаянна

Адказны:   настаўнікі-прадметнікі

  • Прыняць да свядомасць арганізацыю работы метадычнага аб’яднання ў 2016/2017 вучэбным годзе.

Тэрмін выканання:      пастаянна

Адказны:   настаўнікі-прадметнікі

Галасавалі:                  «за»– 6 чалавек

                            «супраць» – 0

«устрымаліся» – 0

Печать

План правядзення паседжанняў метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ў 2016/2017 вучэбным годзе

Мэта: удасканаленне адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах “Беларуская мова” i “Беларуская літаратура”.

Задачы:

  1. Садзейнічаць павышэнню ўзроўню метадалагічнай, псіхолага-педагагічнай і прадметна-метадычнай падрыхтоўкі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.
  2. Забяспечыць сістэму дапрофільнай падрыхтоўкі вучняў на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
  3. Стварыць умовы для трансляцыі эфектыўнага педагагічнага вопыту ва ўмовах профільнага навучання.
  4. Рэалізоўваць кампетэнтнасны падыход у выкладанні вучэбных прадметаў.

№ п/п

Змест работы

Форма и від правядзення

Удзельнікі

Дата і час правядзення

Адказныя

Раздзел I. Арганізацыйна-дыягнастычная работа

1

Планаванне работы МА на 2016/2017 вучэбны год

Інструктыўна-метадычная нарада

Настаўнікі МА

Жнівень 2016

Саламаха А.С.,

Дамасевіч В.А.

2

Дыягностыка ўзроўню валодання педагогамі ІКТ і падрыхтоўцы да здачы экзамену на атрыманне сертыфіката карыстальніка інфармацыйных тэхналогій

Анкетаванне

Настаўнікі МА

Жнівень , май

Саламаха А.С.,

Дамасевіч В.А.

3

Дыягностыка ведаў, уменняў і навыкаў педагогаў па арганізацыі работы з вучнямі падчас падрыхтоўкі да конкурсаў

Анкетаванне

Настаўнікі МА

Жнівень , май

Саламаха А.С.,

Дамасевіч В.А.

4

Вывучэнне прафесійнай кампетэнцыі педагогаў па развіцці іх творчага патэнцыялу

Анкетаванне

Настаўнікі МА

Жнівень , май

Саламаха А.С.,

Дамасевіч В.А.

5

Выяўленне прафесійных цяжкасцяў і пытанняў у педагогаў падчас падрыхтоўкі да атэстацыі на прысваенне вышэйшай катэгорыі, кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст”, падцвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

 

Анкетаванне

Настаўнікі МА

Жнівень

Саламаха А.С.,

Дамасевіч В.А.

Раздзел II. Вучэбна-метадычная работа

1

Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры ў 2016/2017 навучальным годзе

Метадычная гульня

Настаўнікі МА

Жнівень 2016

Саламаха А.С.,

Дамасевіч В.А.

2

Забеспячэнне дапрофільнай падрыхтоўкі вучняў на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі пры засваенні вучэбных прадметаў “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”,  на факультатыўных занятках і ў пазакласнай рабоце

Семінар-практыкум

Настаўнікі МА

Лістапад 2016

Саламаха А.С.,

Дамасевіч В.А.

3

Стварэнне сучаснага адукацыйнага асяроддзя ў працэсе выкладання беларускай мовы і літаратуры на базавым і павышаным узроўнях.

Творчая майстэрня

Настаўнікі МА

Студзень 2017

Саламаха А.С.,

Дамасевіч В.А.

4

Фактары павышэння якасці ведаў вучняў праз профільнае навучанне.

Круглый стол

Настаўнікі МА

Сакавік 2017

Саламаха А.С.,

Дамасевіч В.А.

Раздел III. Індывідуальныя і групавыя кансультацыі (сеткавае ўзаемадзеянне)

1

Кансультацыі для настаўнікаў па арганізацыі і правядзенні алімпіяд, конкурсаў

 

Кансультацыі

Настаўнікі МА

На працягу навучальнага года

Саламаха А.С.,

Дамасевіч В.А.

2

Кансультацыі для настаўнікаў па атэстацыі на прысваенне вышэйшай катэгорыі, кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст”, падцвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

 

Кансультацыі

Настаўнікі МА

На працягу навучальнага года

Саламаха А.С.,

Дамасевіч В.А.

№ п/п

Тэма паседжання

Мэта, задачы

Час правядзення

Форма, від правядзення

Адказны выканаўца

1.

Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры ў 2016/2017 навучальным годзе

Тэарэтычная частка

1.       Азнаямленне з нарматыўнымі прававымі актамі, інструктыўна-метадычнымі матэрыяламі, арганізацыйнымі дакументамі, якія рэгламентуюць адукацыйны працэс у 2016/2017 вучэбным годзе.

2.       Афармленне і вядзенне школьнай дакументацыі (класнага журнала, дзённікаў, сшыткаў вучняў, планаванне педагогаў).

3.       Агляд навінак вучэбнай,вучэбна-метадычнай літаратуры.

4.       Арганізацыя работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ў 2016/2017 вучэбным  годзе.

Практычная частка

1.       Асаблівасці вучэбных праграм для 6 класа па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура” .

2.       Патрабаванні да ўзроўню засваення вучнямі вучэбных прадметаў “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура” на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Мэта: вывучэнне асаблівасцяў у арганізацыі адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры ў 2016/2017 вучэбным годзе.

Задачы:

1.       Пазнаёміць педагогаў са зместам нарматыўных прававых актаў, інструктыўна-метадычных матэрыялаў, арганізацыйных дакументаў, якія рэгламентуюць адукацыйны працэс у 2016/2017 вучэбным годзе.

2.       Прэзентаваць навінкі

вучэбнай, вучэбна-метадычнай літаратуры.

3.       Прааналiзаваць работу метадычнага аб’яднання за 2015/2016 вучэбны год i пазнаёмiць з планам работы метадычнага аб’яднання на 2016/2017 вучэбны год.

4.       Навучыць мэтанакіравана

карыстацца праграмамі новага пакалення, пабудаваных на аснове кампетэнтнаснага падыходу.

Жнівень 2016

Калектыўная; метадычная гульня

Дамасевіч В.А.,

Прозарава Л.І.,

Акуленка Г.У.,

Бялецкая В.Ф.,

Яраш Т.Л.,

Есіс Я.В.

2.

Забеспячэнне дапрофільнай падрыхтоўкі вучняў на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі пры засваенні вучэбных прадметаў “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”,  на факультатыўных занятках і ў пазакласнай рабоце

Тэарэтычная частка

1.       Вучэбна-метадычнае забеспячэнне факультатыўных заняткаў для 9 класа і асаблівасці іх правядзення.

2.       Абагульненне, апісанне і прадстаўленне настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры эфектыўнага вопыту педагагічнай дзейнасці ва ўмовах профільнай адукацыі.

Практычная частка

1.       Удзел настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры у мерапрыемствах па падтрымцы і пашырэнні выкарыстання беларускай мовы ў час правядзення ў 2016 годзе Года культуры.

Мэта: удасканаленне прафесійнага ўзроўню педагогаў па забеспячэнні дапрофільнай падрыхтоўкі вучняў .

Задачы:

1.       Пазнаёміць настаўнікаў з вучэбна-метадычнымз абеспячэннем факультатыўных заняткаў для 9 класа і асаблівасцямі іх правядзення.

2.       Прадставіць эфектыўны вопыт работы педагогаў ва ўмовах профільнай адукацыі.

3.       Прадставіць вопыт работы педагогаў у мерапрыемствах па падтрымцы і пашырэнні выкарыстання беларускай мовы ў час правядзення ў 2016 годзе Года культуры.

Лістапад 2016

Калектыўная; семінар-практыкум

Дамасевіч В.А.,

Прозарава Л.І.,

Акуленка Г.У.,

Бялецкая В.Ф.,

Яраш Т.Л.,

Есіс Я.В.

3.

Стварэнне сучаснага адукацыйнага асяроддзя ў працэсе выкладання беларускай мовы і літаратуры на базавым і павышаным узроўнях.

Тэарэтычная частка

1.       Арганізацыя адукацыйнагапрацэсу па засваенні зместу вучэбных прадметаў “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура” ў 10-11 класах на павышаным узроўні.

2.       Шляхі і сродкіфарміравання ў вучняў кампетэнцый, прадугледжаных канцэпцыямі вучэбных прадметаў “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура” .

3.       Распаўсюджванне вопытуработы педагогаў у СМІ.

Практычная частка

1.       Азнаямленне з матэрыяламі конкурсаў, канферэнцый, дыстанцыйных семінараў, змешчаных на сайтах ГАІРА, АПА.

2.       Правядзенне унутрышкольных этапаў абласных і рэспубліканскіх конкурсаў.

3.       Майстар-клас па падрыхтоўцы публікацый  для СМІ.

Мэта: стварэнне ўмоў для якаснага выкладання беларускай мовы і літаратуры на базавым і павышаным узроўнях

Задачы:

1.       Пашырыць веды педагогаў аб магчымасцях арганізацыі адукацыйнага працэсу па засваенні зместу вучэбных прадметаў у 10-11 класах на павышаным узроўні.

2.       Пазнаёміць педагогаў са шляхамі і сродкамі фарміравання ў вучняў кампетэнцый, прадугледжаных канцэпцыямі вучэбных прадметаў “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура” .

3.       Навучыць прадстаўляць і распаўсюджваць вопыт работы педагогаў у ходзе ўдзелу ў конкурсах, канферэнцыях.

снежань 2017

Калектыўная, індывідуальная; творчая майстэрня

Дамасевіч В.А.,

Прозарава Л.І.,

Акуленка Г.У.,

Бялецкая В.Ф.,

Яраш Т.Л.,

Есіс Я.В.

4.

Фактары павышэння якасці ведаў вучняў праз профільнае навучанне.

Тэарэтычная частка

1.       Выкарыстанне сучасных эфектыўных педагагічных тэхналогій на вучэбных занятках па беларускй мове і літаратуры

2.       Выкарыстанне сродкаў навучання для развіцця пазнавальнай цікавасці вучняў.

Практычная частка

1.       Аналіз вынікаўдыягностыкі.

2.       Узаеманаведванне ўрокаў.

3.       Абарона тэм пасамаадукацыі.

Мэта: выкарыстанне эфектыўных форм і метадаў для павышэння якасці ведаў вучняў праз профільнае навучанне.

Задачы:

1.       Вызначыць найбольш эфектыўныя тэхналогіі для павышэння якасці профільнага навучання па беларускай мове і літаратуры.

2.       Выявіць узровень пазнавальнай цікавасці вучняў да прадмета.

3.       Прадставіць эфектыўны вопыт работы па павышэнні якасці ведаў вучняў.

4.       Пазнаёміць настаўнікаў з эфектыўнымі відамі самаадукацыі ў працэсе навучання.

сакавік 2017

Круглы стол

Дамасевіч В.А.,

Прозарава Л.І.,

Акуленка Г.У.,

Бялецкая В.Ф.,

Яраш Т.Л.,

Есіс Я.В.

Печать

План павышэння кваліфікацыі педагогаў метадычнага аб’яднання

№ п/п

Прозвішча, імя, імя па бацьку педагога

Год

Апошняя курсавая падрыхтоўка

Наступная курсавая падрыхтоўка

1

Акуленка Галіна Уладзіміраўна

2016

2019

2

Дамасевіч Вольга Аляксееўна

2014

2017

3

Есіс Яўген Валер’евіч

2015

2018

4

Бялецкая Валянціна Фёдараўна

2016

2019

5

Яраш Таццяна Леанідаўна

2014

2017

6

Прозарава Людміла Іванаўна

2015

2018

Печать

Графік правядзення адкрытых навучальных заняткаў і пазакласных мерапрыемстваў па прадмеце настаўнікамі

№ п/п

Прозвішча, імя, імя па бацьку педагога

Клас

Прадмет

Тэма

Дата правядзення

1

Акуленка Галіна Уладзіміраўна

5

беларуская мова

Складаныя сказы з двума галоўнымі членамі

снежань

5

беларуская мова

Правапіс у,ў

сакавік

2

 

Бялецкая Валянціна Фёдараўна

6

беларуская лiтаратура

Узнiкненне вобразнага, мастацкага слова. Мiфы пра багоў

верасень

6

беларуская мова

Простыя, складаныі і састаўныя колькасныя лічэбнікі

красавік

3

Дамасевіч Вольга Аляксееўна

8 «Б»

беларуская мова

Спосабы выражэння дзейніка

кастрычнік

9 «В»

беларуская лiтаратура

Кастусь Каліноўскі. Газета “Мужыцкая праўда”№ 2; верш “Марыська чарнаброва, галубка мая”

люты

4

Есіс Яўген Валер’евіч

8 «А»

беларуская літаратура

Інтымная лірыка (верш “Раманс “ М. Багдановіча)

лістапад

7 «Г»

беларуская літаратура

Праблема ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей у апавяданні “На Каляды к сыну”

студзень

8 «А»

беларуская мова

Безасабовыя сказы

люты

5

Прозарава Людміла Іванаўна

8 «В»

беларуская мова

Назыўныя сказы: будова, значэнне, ужыванне

студзень

8 «В»

беларуская мова

Сказы з аднароднымі членамі. Спосабы выражэння аднародных членаў сказа

сакавік

6

Яраш Таццяна Леанідаўна

6 «В»

беларуская мова

Род і лік назоўнікаў

снежань

Печать