Featured

Жыву ў Беларусі і тым ганаруся

1. Агульныя палажэнні

1.1. У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2016 год, палажэннем аб правядзенні рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» (далей – Акцыя), зацверджаным загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2011 г. № 65, у рамках Акцыі праводзяцца:

дыстанцыйная краязнаўчая алімпіяда;

краязнаўчы праект «Мая Беларусь» (конкурс творчых работ «Мой род, мая сям'я»);

конкурс «Юны натураліст»;

конкурс творчых работ «Чыстыя сэрцы роднай зямлі»;

конкурс творчых работ «Радзімы спадчына – мой гонар»;

конкурс фотаздымкаў «Краіна мая дарагая».

1.2. Заснавальнікам конкурсаў Акцыі з’яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Па даручэнні Міністэрства адукацыі арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне правядзення конкурсаў Акцыі ажыццяўляюць: Установа адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства», установа адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі», установа адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці», рэдакцыя газеты «Пераходны ўзрост».

1.3. Удзельнікі конкурсаў – асобныя навучэнцы, калектывы навучэнцаў устаноў адукацыі, творчыя сямейныя калектывы (у 2-х узроставых катэгорыях: да 14 гадоў і пасля 14 гадоў).

2. Тэрміны правядзення конкурсаў

2.1.   Конкурсы праводзяцца з сакавіка па снежань 2016 года ў чатыры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў:

першы этап (адборачны) – ва ўстановах адукацыі, у тым ліку і ва ўстановах адукацыі абласнога (Мінскага гарадскога) і рэспубліканскага падпарадкавання;

другі этап (адборачны) – раённы, раённы для гарадоў, якія маюць раённае дзяленне, гарадскі (акрамя г. Мінска);

трэці этап (адборачны) – абласны, Мінскі гарадскі. На дадзеным этапе могуць прымаць удзел установы адукацыі абласнога і Мінскага гарадскога падпарадкавання;

чацвёрты (заключны) – рэспубліканскі. Рэспубліканскі этап праводзіцца ў два туры: папярэдні і выніковы. На папярэднім туры разглядаюцца справаздачныя матэрыялы пераможцаў абласных этапаў конкурсаў, а на выніковым – творчая абарона навучэнцамі сваіх конкурсных работ.

2.2.   Рэгіянальныя саветы па правядзенні Акцыі вызначаюць тэрміны правядзення адборачных этапаў конкурсаў.

3. Асаблівасці правядзення конкурсаў Акцыі

3.1    Пры падрыхтоўцы да ўдзелу ў конкурсах могуць выкарыстоўвацца творчыя і даследчыя матэрыялы, якія былі напрацаваны ўдзельнікамі конкурсаў за перыяд Акцыі (2006-2015 гг.).

3.2. Арганізатарам правядзення дыстанцыйнай краязнаўчай алімпіяды, краязнаўчага праекту «Мая Беларусь», конкурсу «Юны натураліст» з’яўляецца Установа адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства».

  1. дыстанцыйная краязнаўчая алімпіяда

Асноўнымі задачамі алімпіяды з’яўляюцца:

далучэнне моладзі да вывучэння гісторыі, культуры і прыроды малой радзімы, рэгіёна, Беларусі;

развіццё ў юных краязнаўцаў даследчых, аналітычных навыкаў, інтэлектуальных здольнасцей;

павышэнне ў навучэнцаў цікавасці да пазнання свайго краю.

3.2.1.3. У алімпіядзе ўдзельнічаюць навучэнцы 7-10 класаў, у рэспубліканскім туры – пераможцы абласных і Мінскага гарадскога тураў алімпіяды (па 10 навучэнцаў з кожнай вобласці і г. Мінска).

Заяўкі на ўдзел у рэспубліканскім туры алімпіяды дасылаюцца абласнымі (г. Мінска) арганізацыйнымі саветамі па правядзенні рэспубліканскай Акцыі да 18 мая 2015 года на e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript..

3.2.1.4.Праграма падрыхтоўкі навучэнцаў да рэспубліканскага тура алімпіяды размешчана на галоўнай старонцы сайта rctkum.by.

Інструкцыя па выкананні тэставых заданняў рэспубліканскага тура будзе размешчана з 16 па 23 мая 2016 года на галоўнай старонцы сайта rctkum.by і даступна для свабоднага пампавання ў фармаце doc. Пытанні рэспубліканскага тура алімпіяды будуць прадстаўлены на беларускай мове. Выкананне заданняў праводзіцца індывідуальна, работа кожнага ўдзельніка алімпіяды правяраецца аўтаматызаванай тэставай праграмай.

Рэспубліканскі тур алімпіяды праводзіцца ў дыстанцыйным рэжыме на бясплатнай аснове.

3.2.1.5. Па выніках алімпіяды (будуць размешчаны на сайце rctkum.by. да 25 мая 2016 года) вызначаюцца пераможцы, прызёры, складаецца рэйтынг удзельнікаў рэспубліканскага тура алімпіяды.

Тэлефон для даведак: 8 (017) 288 42 16, e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript..

  1. Рэспубліканскі краязнаўчы праект «Мая Беларусь» разлічаны на 2016 – 2018 гг. Праект прадугледжвае правядзенне конкурсаў па вывучэнні гісторыі сваёй сям'і, малой Радзімы і Беларусі. У 2016 годзе праводзіцца рэспубліканскі конкурс даследчых работ
    «Мой род, мая сям'я».

Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:

далучэнне моладзі да пошукава-даследчай дзейнасці, накіраванай на даследаванне ўласных радаводаў;

адраджэнне і перайманне сямейных традыцый і абрадаў;

умацаванне сямейных сувязяў;

прывіццё даследчых навыкаў, пашырэнне і паглыбленне інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцяў навучэнцаў;

стымуляванне матывацыі навучэнцаў да актыўнага ўключэння ў пазнавальную творчую дзейнасць.

  1. i мэтамii задачамi конкурсу з’яўляюцца:
  2. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы і творчыя калектывы навучэнцаў ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, аб’яднанняў па iнтарэсах устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў 2-х узроставых катэгорыях: 8 – 11 гадоў і 12 – 16 гадоў.
  3. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: «Расліна з мары», «Сэрца Зямлі маёй», «Цікавае побач».

3.2.2.4. На конкурс прадстаўляюцца:

уласны радавод (генеалагічнае дрэва, табліца), дзе з максімальнай паўнатой фіксуюцца ўсе сваякі (імя і прозвішча, гады жыцця, месца нараджэння, ступень роднасці (маці, бацька, сястра і далей), як мінімум да чацвёртага калена (да прадзедаў);

генеалагічнае дасье на кожнага прадстаўніка роду, куды ўваходзіць яго біяграфія, выпіскі з пісьмовых крыніц, тэксты ўспамінаў, фатаздымкі, дакументы і г.д;

матэрыял па гісторыі сям'і, роду, дзе ў храналагічнай паслядоўнасці прадстаўлена апісанне жыццядзейнасці сваякоў, а таксама важных для сям'і падзей;

матэрыял, дзе прадстаўляеца апісанне сямейных традыцый і абрадаў, паданняў і легенд, захаваных сямейных рэліквій;

матэрыял па правядзенні антрапанімічных даследаванняў сям'і, роду (паходжанне імёнаў, прозвішчаў);

карт-схема з адлюстраваннем геаграфіі рассялення прадстаўнікоў роду.

3.2.2.5. Конкурсныя работы павінны абавязкова мець тытульную старонку з пазначэннем поўнай назвы ўстановы адукацыі (без скарачэнняў), назвы конкурсу і тэмы працы, інфармацыі аб аўтары работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/аб’яднанне па інтарэсах/група навучання) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

3.2.2.6. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:

адпаведнасць умовам конкурсу;

змястоўнасць, інфармацыйная напоўненасць;

улік сямейных і рэгіянальных асаблівасцей;

творчасць, мастацкая прываблівасць, арыгінальнасць падачы матэрыялу.

3.2.2.7. Конкурсныя матэрыялы (па 6 лепшых матэрыялаў – пераможцаў абласных і Мінскага гарадскога этапаў конкурсу) і пратаколы пасяджэння журы дасылаюцца на рэспубліканскі этап да 16 лістапада 2016 года па адрасе: 220131, г. Мінск, вул. Лук’яновіча, 18 (Установа адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства»).

На папярэднім туры рэспубліканскага этапу конкурсу праводзіцца прагляд конкурснага матэрыялу, а на выніковым – творчае прадстаўленне навучэнцамі сваіх конкурсных работ.

Тэлефон для даведак: 8 (017) 288 42 16, e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript..

3.2.3. Рэспубліканскі конкурс «Юны натуралiст»

3.2.3.1. Рэспубліканскі конкурс «Юны натуралiст» (далей – конкурс) праводзіцца з сакавіка па лістапад 2016 года.

папулярызацыя дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах эколага-біялагічнага накірунку, дэманстрацыя дасягненняў юных эколагаў і біёлагаў праз стварэнне праектаў, малюнкаў эколага-біялагічнага накірунку;

выхаванне патрыятызму і пачуцця любові да Радзімы праз прывіццё павагі да прыроды роднага краю;

развіццё творчых здольнасцей навучэнцаў сродкамі праектнай і мастацкай дзейнасці;

выяўленне і заахвочванне таленавітых дзяцей і падлеткаў, прадастаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі;

стварэнне спрыяльнага асяроддзя для раскрыцця магчымасцей творчага патэнцыялу і фармiравання мастацкага густу асобы.

Намінацыя «Расліна з мары» (калектыўная, праводзіцца ва ўзроставай катэгорыі навучэнцаў 12 – 16 гадоў) прадугледжвае стварэнне навукова-даследчага праекту па вырошчванні травяністай (гародніннай ці кветкавай) расліны, якая штучна створана рукамі юных даследчыкаў метадам прышчэпкі і валодае асаблівасцямі папярэдніх форм. Пажадана дэманстрацыя членам журы вырашчанай расліны.

У справаздачы па навукова-даследчаму праекту павінны быць: тытульны ліст, дзе без скарачэнняў указваюцца кіраўнік і ўдзельнікі праекта; тэма і мэта выканання праекта; пералік і апісанне выкарыстаных культур з указаннем сартоў; дата і месца правядзення праекта; ўмовы і методыка выканання работы, каляндарны план і дзённік вядзення работ; феналагічныя і іншыя назіранні, ўлікі за ростам і развіццём раслін усіх паўторнасцей; вынікі з апісаннем чаканых і атрыманых новых выяўленых карысных якасцей раслін; высновы; рэкамендацыі па ўкараненні вынікаў праекта; заключэнне кіраўніка праекта; рэцэнзія вучонага, спецыяліста сельскай гаспадаркі.

Абавязковым для выканання з’яўляецца пакрокавае апісанне выкананай працы, якое падцверджана фотаздымкамі, дзе бачны дзеянні юных даследчыкаў. Да справаздачы прыкладаецца прэзентацыя праекта.

У намінацыі «Сэрца Зямлі маей» (індывідуальная, праводзіцца ў 2-х узроставых катэгорыях: 8 – 11 гадоў і 12 – 16 гадоў) прадстаўляюцца індывідуальныя творчыя работы – малюнкі, якія адлюстроўваюць вобразы роднай прыроды, яе непаўторныя асаблівасці.

Работы павінны быць прадстаўлены ў фармаце 42х60 см (А3) у любой выяўленчай тэхніцы, без паспарту, у драўлянай рамцы светлага колеру. На адваротным баку кожнай работы ўказваюцца: назва работы; прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (цалкам, без скарачэнняў); узрост аўтара; назва ўстановы адукацыі з указаннем адраса, раёна, вобласці, нумара кантактнага тэлефона (цалкам).

Работы, якія не адпавядаюць указаным патрабаванням, у конкурсе не ўдзельнічаюць.

Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі работ з’яўляюцца:

арыгінальнасць сюжэта;

мастацкае адлюстраванне і раскрыццё тэмы;

тэхнічная якасць.

Адным аўтарам прадстаўляецца не больш за дзве работы. Работы неабходна дасылаць у цвёрдай упакоўцы. За пашкоджанне работ пры перасылцы арганізатары адказнасці не нясуць.

Работы, якія паступілі на конкурс, могуць публікавацца ў сродках масавай інфармацыі з указаннем іх аўтарства. Дасланыя работы аўтарам не вяртаюцца.

Намінацыя «Цікавае побач» (калектыўная, праводзіцца ва ўзроставай катэгорыі навучэнцаў 12 – 16 гадоў)прадугледжвае мультымедыйную прэзентацыю экалагічнай сцежкі, якая распрацавана, створана і выкарыстоўваецца ва ўстановах адукацыі для экалагічнага выхавання дзяцей і моладзі.

У прэзентацыі павінны быць адлюстраваны: задачы, якія вырашаюцца; мэтавая аудыторыя, на якую разлічана сцежка; у якой форме выкарыстоўваецца экалагічная сцежка; скіраванасць форм работы на пазнанне навакольнага асяроддзя; інфармацыйная насычанасць сцежкі.

Мультымедыйныя прэзентацыі – гэта від прэзентацый, у якіх ўжываецца анімацыя, графіка, тэкст, інтэрактыўныя элементы, гук, відэа. Прэзентацыі могуць быць выкананы ў фармаце Power Point , PDF, або Flash. Колькасць слайдаў павінна не перавышаць 30 адзінак.

На першым кадры павінна быць агульная інфармацыя: назва намінацыі; назва конкурснай работы; прозвішча, імя, імя па бацьку аўтараў (цалкам, без скарачэнняў); узрост аўтараў; назва ўстановы адукацыі (згодна са статутам установы адукацыі, без скарачэнняў); паштовы адрас установы адукацыі з назвай раёна, вобласці; нумар кантактнага тэлефона (цалкам). На апошнім кадры неабходна ўказаць выкарыстаныя інфармацыйныя рэсурсы; калі ў конкурснай працы прысутнічае музычнае суправаджэнне, неабходна ўказаць назву музычнага твора і аўтара і г.д.

Конкурсныя работы дасылаюцца на электронным носьбіце.

Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі прэзентацыі з’яўляюцца:

дакладнасць, сцісласць, выразнасць і лаканічнасць прадстаўленнай інфармацыі;

інавацыйныя падыходы да вывучэння прыродных аб’ектаў, у тым ліку практыканакіраванасць;

прэзентацыя павінна насіць рэкламны характар і адлюстроўваць рэгіянальныя асаблівасці і/або этнаграфічную адметнасць мясцовасці.

  1. Работы рэспубліканскага этапу конкурсу будуць дэманстравацца ў рэспубліканскай галерэі «Прырода і творчасць» ва Установе адукацыі «Рэспубліканскi цэнтр экалогіі і краязнаўства».

3.2.3.6. Конкурсныя матэрыялы (па 6 лепшых работ у кожнай намінацыі – пераможцы абласных і Мінскага гарадскога этапаў конкурсу) і пратакол пасяджэння журы дасылаюцца на рэспубліканскі этап конкурсу да 10 кастрычніка 2016 года. Вынікі конкурсу падводзяцца завочна да
22 лістапада 2016 г.
па адрасе: 220131, г. Мінск, вул. Макаёнка, 8 (Установа адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства»). Тэлефон для даведак: 8 (017) 263 51 78, e-mail: www.eco.unibel.by.

3.3. Арганізатарам правядзення рэспубліканскага конкурсу творчых работ «Чыстыя сэрцы роднай зямлі» з’яўляецца рэдакцыя газеты «Пераходны ўзрост».

3.3.1. Рэспубліканскі конкурс творчых работ «Чыстыя сэрцы роднай зямлі» (далей – конкурс) праводзіцца з сакавіка па верасень 2016 года.

3.3.2. Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:

фарміраванне ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, выхаванне духоўна і эстэтычна развітай асобы праз далучэнне падлеткаў да канкрэтных спраў, накіраваных на захаванне і павелічэнне багаццяў і чысціні роднай зямлі, павышэнне культурнага ўзроўню моладзі;

далучэнне навучэнцаў да стваральнай дзейнасці на карысць краіне, выхаванне адказнасці за свае ўчынкі;

выяўленне і заахвочванне лепшых юных журналістаў – актыўных удзельнікаў конкурсу.

3.3.3. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы ўстаноў адукацыі ва ўзроставай катэгорыі 12 – 16 гадоў.

3.3.4. На конкурс прадстаўляюцца індывідуальныя творчыя работы інфармацыйна-публіцыстычных жанраў, дзе распавядаецца пра канкрэтныя справы падлеткаў, накіраваныя на добраўпарадкаванне і захаванне гісторыка-культурных і прыродных аб’ектаў сваёй мясцовасці, павышэнне культурнага ўзроўню асобнага навучэнца і грамадства ўвогуле, нацыянальнай самасвядомасці юных грамадзян сваёй краіны; апісваюцца акцыі і праекты, якія адлюстроўваюць памкненні моладзі ўпрыгожыць навакольны свет, унесці свой уклад у дабрабыт краіны; распавядаюць пра добрыя ўчынкі падлеткаў, якія па-гаспадарскі ставяцца да навакольнага асяроддзя (падтрымліваюць чысціню ў пад’ездзе дома, на пляцоўцы для гульняў, у двары, за ваколіцай вёскі, у месцах масавага адпачынку, па берагах рэк і азёр, на лясной палянцы).

3.3.5. Конкурсныя работы (тэкст – да 3 000 знакаў (паўтары старонкі фармата А 4), пажадана з фотадакументальным суправаджэннем) прадстаўляюцца ў электронным выглядзе, маюць тытульную старонку
(з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы працы), інфармацыю пра аўтара работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/група) і пра кіраўніка (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

3.3.6. Конкурс праводзіцца ў адзін этап (рэспубліканскі) у два туры: папярэдні і выніковы. На папярэднімрэдакцыя разглядае дасланыя матэрыялы для вызначэння іх годнасці да публікацыі. Лепшыя творчыя работы друкуюцца (пры неабходнасціу рэдагаваным выглядзе) на старонках газеты, сайце выдання (www.pvz.by) і выстаўляюцца на абмеркаванне чытачоў. Іх аўтары становяцца фіналістамі конкурсу і адзначаюцца спецыяльнымі дыпломамі (граматамі) газеты «Пераходны ўзрост». Па выніках абмеркавання чытачоў вызначаецца ўладальнік спецыяльнай узнагароды рэдакцыі газеты «Пераходны ўзрост». Інфармацыя пра фіналістаў размяшчаецца на «старонцы славы» газеты «Пераходны ўзрост» (на сайце выдання).

На выніковымрэспубліканскае журы, разгледзеўшы работы фіналістаў, вызначае пераможцаў і прызёраў.

3.3.7. Конкурсныя матэрыялы дасылаюцца на рэспубліканскі этап конкурсу да 12 верасня 2016 года па адрасе: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а.

Тэлефон/факс: 8 (017) 2871959,e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript..

3.4. Арганізатарам правядзення рэспубліканскага конкурсу творчых работ «Радзімы спадчына – мой гонар» з’яўляецца ўстанова адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі».

3.4.1. Рэспубліканскі конкурс творчых работ «Радзімы спадчына – мой гонар» (далей – конкурс) праводзіцца з сакавіка па снежань 2016 года.

3.4.2. Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:

фарміраванне ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў і адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю;

фарміраванне гістарычнай свядомасці і высокай культурынавучэнцаў;

равіццё творчага патэнцыялу, далучэнне дзяцей і моладзі да пошукавай дзейнасці, накіраванай на даследаванне культурных традыцый роднага краю, жыццёвага і творчага шляху вядомых людзей малой радзімы;

папулярызацыя імёнаў славутых землякоў сродкамі даследчай і мастацкай дзейнасці;

садзейнічанне зберажэнню культурнай спадчыны і народных традыцый.

У намінацыі «Скарбніца традыцый маіх дзядоў» прадстаўляюцца даследчыя матэрыялы аб традыцыях і абрадах беларускай культуры роднага краю аўтара, у якія ўваходзяць:

звесткі аб малой радзіме, гістарычных і культурных асаблівасцях краю;

матэрыялы аб народных традыцыях і звычаях роднага краю:

вусная народная творчасць (казкі, фальклорная проза, быліны, легенды і г.д.);

выканальніцкае мастацтва (песеннае, танцавальнае, музычна-інструментальнае, тэатральнае мастацтва);

святочна-абрадавая культура (святы, абрады, рытуалы, культы);

тэхніка і тэхналогія вырабу (рамествы, музычныя інструменты, народны касцюм, традыцыйная кухня);

выпіскі з пісьмовых крыніц, тэксты ўспамінаў, фотаздымкі;

прапановы аўтара работы па выкарыстанні звестак, атрыманых у ходзе даследавання, з мэтай фарміравання нацыянальнай самасвядомасці і адраджэння духоўнай культуры.

У намінацыі «Жывая крыніца талентаў роднага краю» прадстаўляюцца:

відэаматэрыял (інтэрв’ю, відэасюжэт) аб дзейнасці земляка – сучаснага дзеяча беларускай культуры;

тэкставая анатацыя, якая змяшчае кароткія звесткі аб аўтары работы і славутым земляку.

Пры падрыхтоўцы відэаматэрыялу аўтар выступае ў ролі рэжысёра, аператара, сцэнарыста або карэспандэнта.

3.4.5. Патрабаванні да відэаматэрыялу: працягласць – да 5 хвілін, тэхнічныя параметры: формат – avi, mpg, або wmv.

Конкурсныя работы павінны мець тытульныя старонкі на дзвюх мовах (рускай і беларускай) з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы работы, інфармацыяй аб аўтары работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/аб’яднанне па інтарэсах) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

3.4.6. Конкурсныя матэрыялы, у тым ліку на электронным носьбіце (па 6 лепшых работ у кожнай намінацыі ‑ пераможцаў абласнога, Мінскага гарадскога этапаў конкурсу) і пратаколы пасяджэння журы дасылаюцца на рэспубліканскі этап да 31 кастрычніка 2016 года па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Кірава, 16 (установа адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі»).

Тэлефон для даведак: 8 (017) 327 31 38, e-mail: nchtdm@mail.ru.

3.5. Арганізатарам правядзення рэспубліканскага конкурсу фотаздымкаў «Краіна мая дарагая» з’яўляецца ўстанова адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці».

3.5.1. Рэспубліканскі конкурс фотаздымкаў «Краіна мая дарагая» (далей – конкурс фотаздымкаў) праводзіцца з сакавіка па кастрычнік
2016 года.

3.5.2. Мэтай правядзення рэспубліканскага конкурсу фотаздымкаў з’яўляецца грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі праз іх актыўнае ўключэнне ва ўсебаковае вывучэнне гісторыі, культуры і прыроды роднага краю.

Асноўныя задачы конкурсу фотаздымкаў:

фарміраванне ў маладога пакалення адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны края;

прыцягненне моладзі да адукацыйнай, культурнай і грамадзянскай дзейнасці, да вывучэння гісторыі, культуры, прыроды населенага пункта, рэгіёна, краіны, пашырэнне і паглыбленне іх інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцей;

выхаванне патрыятызму, любові да роднага края сродкамі фотамастацтва;

эстэтычнае выхаванне і фармiраванне мастацкага густу;

выяўленне і заахвочванне таленавітых дзяцей і падлеткаў, прадстаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі;

папулярызацыя фотамастацтва сярод дзяцей і моладзі.

3.5.3. Удзел у конкурсе фотаздымкаў могуць прымаць усе жадаючыя праз удзел у конкурсах, якія праводзяцца ўстановамі адукацыі, ці накіраваўшы свае работы ў адпаведнасці з дадзенымі ўмовамі непасрэдна арганізатару.

3.5.4. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

«Беларусь сінявокая» (пейзаж – сельскі і гарадскі, рэкі і азёры);

«Дзівоснае побач» (раслінны і жывёльны свет Беларусі);

«Беларусь у фармаце 3D» (стэрэафотаздымкі па наступных тэматыках: сельскі і гарадскі пейзаж, жывёлы Беларусі, помнікі гісторыі
і культуры Беларусі);

«Навуковае фота» (фотаздымкі, зробленыя ў працэсе навуковых даследванняў).

Фотаздымкі павінны быць зроблены на тэрыторыі Беларусі.

У кожнайнамінацыі работы будуцьразглядацца ў трох узроставыхкатэгорыях:

з 6 да 11 гадоўуключна;

з 12 да 15 гадоў уключна;

з 16 да 31 года ўключна.

3.5.5. Патрабаванні да афармлення фотаработ.

Фотаработы павінны быць прадстаўлены ў каляровым ці чорна-белым варыянце на фотапаперы фармату ад 20 да 30 см па доўгаму боку (без паспарту). Дадаткова прадстаўляецца электронны варыянт фотаработ у фармаце JPЕG не меньш чым 2000 пікселяў па леваму краю. Работы, якія не адпавядаюць дадзенымпатрабаванням, да конкурсу фотаздымкаў не дапускаюцца.

На зваротным баку кожнайфатаграфііпавінныбыць наступныядадзеныя:назва работы; прозвішча, імя, імя па бацькуаўтара (цалкам), узрост, назваўстановы з указаннем раёна, вобласці, адраса і нумара тэлефона.

Работы неабходна дасылаць у цвёрдайупакоўцы. За пашкоджаннездымкаўпрыперасылцыарганізатарыадказнасці не нясуць.

3.5.6. Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі фотаработ з’яўляюцца:

арыгінальнасць сюжэту;

мастацкае адлюстраванне і раскрыццё тэмы пры дапамозе фатаграфіі;

тэхнічная якасць фотаздымка.

3.5.7. Колькасць работ, якія прадстаўляюцца на конкурс фотаздымкаў адным аўтарам – да шасці. У выпадку, калі будуць адабраны некалькі фатаграфій аднаго аўтара, узнагароджваецца толькі адна работа, якая атрымала найвышэйшую адзнаку.

Работы, якія паступілі на конкурс фотаздымкаў, могуць друкавацца ў сродках масавай інфармацыі з указаннем іх аўтарства. Дасланыя на конкурс фотаздымкаў работы аўтарам не вяртаюцца.

3.5.8. Работы на конкурс фотаздымкаў накіроўваюцца да
20 кастрычніка 2016 года
па адрасе: 220114, г.Мiнск, вул. Макаёнка, 12 (установа адукацыі «Рэспубліканскіцэнтр інавацыйнай і тэхнічнайтворчасці», з паметкай «Фотаконкурс»).

Тэлефон для даведак: 8 (017) 2677880,email: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript..

4. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў.

4.1. Для падвядзення вынікаў конкурсу на кожным этапе рэгіянальнымі і рэспубліканскім саветамі па правядзенні Акцыі ствараецца журы, якое ўзначальвае старшыня. Журы вызначае пераможцаў і прызёраў, а таксама вырашае пытанні іх заахвочвання.

4.2. Выніковы тур рэспубліканскага этапу конкурсаў Акцыі, канчатковае падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў конкурсаў адбудзецца на выніковым зборы актыву Акцыі.

4.3. Пераможцы і прызёры заключнага этапу конкурсаў Акцыі ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені і каштоўнымі падарункамі.

ПЛАН

правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся»

на 2016 – 2018 гады

п/п

Назва мерапрыемства

 

Тэрмін правядзення

Установа,

якая забяспечвае правядзенне мерапрыемства

1.

Рэспубліканская дыстанцыйная краязнаўчая алімпіяда

 

сакавік-май 2016

УА «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства»

2.

Рэспубліканскі краязнаўчы праект «Мая Беларусь»:

 

сакавік-снежань

2016, 2017, 2018

УА «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства»

 

конкурс даследчых работ «Мой род, мая сям'я»;

 

сакавік-снежань

2016

 
 

конкурс даследчых работ «Тапаніміка роднага краю»;

 

сакавік-снежань

2017

 
 

конкурс творчых работ «Страчаная спадчына Беларусі»

 

сакавік-снежань

2018

 

3.

Рэспубліканскі конкурс «Юны натураліст»

 

сакавік-лістапад

2016, 2017, 2018

УА «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства»

4.

Рэспубліканскі конкурс на лепшы турысцкі паход «Познай Родину – воспитай себя»

 

студзень-сакавік

2016, 2017, 2018

УА «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства»

5.

Рэспубліканскі конкурс фотаздымкаў «Краіна мая дарагая»

 

сакавік- лістапад 2016

УА «Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці»

6.

Рэспубліканскі конкурс творчых работ «Радзімы спадчына – мой гонар»

 

сакавік-снежань

2016

УА «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі»

7.

Рэспубліканскі конкурс творчых работ «Чыстыя сэрцы роднай зямлі»

 

сакавік-верасень 2016

Рэдакцыя газеты

«Пераходны ўзрост»

8.

Рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў

 

чэрвень

2016, 2017, 2018

УА «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства»

9.

Збор актыву рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся»

 

снежань

2016, 2017, 2018

УА «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства», УА «Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці»,

УА «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі»,

Рэдакцыя газеты

«Пераходны ўзрост»,

НДЦ «Зубронак»

10.

Рэспубліканскі конкурс літаратурных музеяў (экспазіцый) устаноў адукацыі

 

сакавік-лістапад 2017

УА «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства»

11.

Рэспубліканскі конкурс фотаздымкаў «Мая чароўная Беларусь»

 

сакавік-лістапад 2017

УА «Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці»

12.

Рэспубліканскі конкурс творчых работ «Праз творчасць у прафесію жыцця»

 

сакавік-снежань

2017

УА «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі»

13.

Рэспубліканскі конкурс творчых работ «Маё прозвішча – лепшае ў свеце»

 

сакавік-верасень 2017

Рэдакцыя газеты

«Пераходны ўзрост»

14.

Рэспубліканскі конкурс фотаздымкаў «Зямля пад белымі крыламі»

 

сакавік-лістапад 2018

УА «Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці»

15.

Рэспубліканскі конкурс творчых работ «Шляхам добрых спраў»

 

сакавік-снежань2018

УА «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі»

16.

Рэспубліканскі конкурс творчых работ «А ў нашай хаце свята»

 

сакавік-верасень 2018

Рэдакцыя газеты

«Пераходны ўзрост»

No comments

Режим работы: круглосуточно

Республиканская телефонная «горячая линия» по оказанию психологической помощи несовершеннолетним, попавшим в кризисную ситуацию

Телефон доверия для детей

8 801 100 16 11

Телефон доверия для детей и подростков

8 017 246 03 03


Телефоны доверия для взрослых г. Минск (круглосуточно)

8-017-35244-44, 8-017-304-43-70


Телефон доверия УЗ «Мозырский психоневрологический диспансер»

25-24-99,  25-17-92

 

 Телефон доверия ГУ  «Мозырский территориальный центр социального обслуживания населения»

8-029-853-76-00, 22-52-38

Телефон доверия  ГУО «Мозырский районный социально-педагогический центр»


8-029-831-14-53

Free Joomla templates by Ltheme